Суд па абскарджанні рашэння аб фармаванни Барысаўскай раённай камісіі прыме рашэнне 5 лютага

2010 2010-02-01T14:43:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паседжанне Барысаўскага раённага суда, які павінен разгледзець скаргу на рашэнне прэзідыума Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў, Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта па фармаванні раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветащ дэпутатаў, прызначана на ближэйшую пятніцу.

Скарга была пададзена 29 студзеня, і паводле дзеючага заканадаўства, павінна была быць разгледжана ў трохдзённы тэрмін, гэта значыць, не пазней сённяшняга дня. Аднак у сувязі з тым, што падаўцы скаргі заявілі пра немагчымасць прысутнічаць сёння  на паседжанні суда ў сувязі са знаходжаннем у службовых камандзіроўках, суд прыме рашэнне 5 лютага.

Падаўцы скаргі просяць абавязаць прэзідыум Барысаўскага раённага Савета  дэпутатаў, Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт прыняць новае рашэнне пра фармаванне раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі з уключэннем у яе Марыны Статкевіч, як прадстаўніка грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам і што пражываюць на адпаведнай тэрыторыі.

Акрамя таго, падаўцы скаргі лічаць неабходным, каб на  паседжанне органа, які фармуе новы склад камісіі, быў запрошаны прадстаўнік Марыны Статкевіч Леў Марголин.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international