Магілёўскія дэмакраты будуць абскарджваць неўключэнне свайго прадстаўніка ў склад гарадской камісіі

2010 2010-01-28T19:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 студзеня адбылося сумеснае пасяджэння Прэзідыума Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў і Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта на якім быў зацверджаны склад Магілёўскай гарадской выбарчай камісіі.

Было разгледжана 17 пададзеных заяваў, сярод якіх было дзве заявы ад прадстаўнікоў палітычных партый (ГА “БНФ Адраджэнне” і Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”), сем заяваў ад прадстаўнікоў гарадскіх грамадскіх арганізацый і восем заяваў ад грамадзян шляхам збору подпісаў.

Магілёўская гарадская выбарчая камісія была сфармавана з ліку 13 чалавек, пяць з якіх з’яўляюцца прадстаўнікамі прадзяржаўных грамадскіх арганізацый г.Магілёва (па аднаму прадстаўніку ад РГА “Белая Русь”, РГА “БРСМ”, арганізацыі Афганцаў, арганізацыі ветэранаў ВАВ і дзяржаўнага прафсаюза).

“У склад камісіі не патрапіў ніводны прадстаўнік ад дэмакратычных арганізацый горада, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель, - З чатырох пададзеных дэмакратамі заяваў усе былі адхілены. Пенсіянера Георгія Сугакевіча ад партыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” і юрыста Сяргея Фаміна ад ГА “БНФ Адраджэнне” не ўключылі ў склад камісіі, бо яны былі вылучаны абласнымі, а не гарадскімі структурамі. Мне і Ігару Каваленка, кіраўніку донарскай арганізацыі “Кропля жыцця” было адмоўлена ў сувязі з тым, што ў нас адсутнічаў папярэдні вопыт працы ў выбарчых камісіях”.

Праваабаронца падазрае, што склад камісіі быў утворана ўжо загадзя і для апазіцыі як заўсёды ў ім не знайшлося месца.

Прадстаўнікі ГА “БНФ Адраджэнне” збіраюцца абскардзіць рашэнне аб неўключэнні іх прадстаўніка ў склад гарадской выбарчай камісіі.

“Заўтра, - гаворыць кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі “БНФ Адраджэнне” Зміцер Салаўёў, - я збіраюся падаць заяву ў суд у сувязі з непрамернымі дзеяннямі прадстаўнікоў Прэзідыума Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў і Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта. Мы будзем патрабаваць ануляваць рашэнне аб прызначэнні гэтага склада камісіі і патрабаваць правесці новае пасяджэнне, каб зацвердзіць новы склад камісіі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international