viasna on patreon

Прадстаўнікоў апазіцыі не ўключылі ў склад Гомельскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі

2010 2010-01-27T16:56:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 студзеня ў Гомельскім гарвыканкаме прайшлося паседжанне па фармаванні гарадской тэрытарыяльнай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы. Было пададзена 25 заяваў на уключэнне ў склад камісіі, у тым ліку адна — аз партыі АГП і адна — ад прадстаўніка незарэгістраванай партыі БХД. Ад АГП на ўключэнне ў камісію была прадстаўлена кандыдатура Юрыя Варонежцава, былога дэпутата Вярхоўнага Савета СССР, фізіка, кандыдата тэхнічных навук. Ад БХД у камісію быў прапанаваны гісторык Святаслаў Шапавалаў. Але яны не былі уключаны ў склад камісіі. Разам з тым, перавага была аддадзена сябру КПБ. У склад гарадской камісіі былі ўключаны 13 чалавек — максімальная колькасць.

У Гомельскай вобласці ў склад абласной, гарадской і раенных тэрытарыяльных камісій прапанавалі ўключыць сваіх кандыдатаў пяць партый — АГП, «Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці», ЛДП, «Справядлівы свет» і КПБ. На уключэнне у склад 21 раённых камісій было пададзена 10 «партыйных» заяваў, 8 з якіх — сябры КПБ, і па аднаму — з АГП і «Справядлівага свету». Рашэнні пра фарміраванне абласной і раенных камісій будуць прыняты на паседжаннях выканкамаў 27-28 студзеня. Вядома, што паседжанне па фарміраванню абласной камісіі пройдзе 28 студзеня. На ўключэнне ў абласную камісію падалі заявы ад апазіцыі сябры АГП і прадстаўнікі БХД.

Каардынатар Руху «За свабоду» Петр Кузняцоў паведаміў, што шэсць актывістаў Руху з Добруша, Мазыра, Рэчыцы, Калінкавічаў і Жлобіна падалі заявы як грамадзяне на ўключэнне  ў склад раённых камісій. У гэтых гарадах плануюць балатавацца актівысты Руху.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства