“Хрыстос Забаронены”

2010 2010-01-21T13:29:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Менску пройдзе прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільма “Хрыстос Забаронены”, які распавядае пра супрацьстаяньне савецкай сыстэмы і эвангельскіх вернікаў у БССР.

Фільм зьмяшчае сьведчаньні хрысьціянаў, якія прайшлі праз савецкія канцлягеры й турмы, а таксама антыхрысьціянскую кінахроніку часоў БССР, інтэрвію зь беларускімі гісторыкамі.

Аўтар фільма і рэжысэр - сустаршныя БХД Аляксей Шэін мяркуе, што гэты фільм будзе цікавы шырокай аўдыторыі, а тэма супрацьстаяньня хрысьціянскага сьвету і камуністычнай сыстэмы яшчэ мала дасьледавана.

“Гэты фільм разьвенчвае адзін з папулярных у Беларусі мітаў, што, маўляў, за савецкім часам у нашай краіне не было дысыдэнтаў. Дык вось, дысыдэнты былі.

Быў вельмі шырокі дысыдэнцкі рух, у сваёй сутнасьці хрысьціянскі. Людзі, якія адкрыта выступалі супраць савецкай камуністычнай сыстэмы, былі перасьледаваныя, але ад сваіх перакананьняў не адмаўляліся.

Яны ня толькі выступалі супраць камунізму, супраць сыстэмы, не аддавалі сваіх дзяцей у камсамол і піянэры, але і прапаноўвалі грамадзтву нейкую іншую форму ўладкаваньня дзяржавы, заснаваную менавіта на хрысьціянскіх каштоўнасьцях”, — сказаў А.Шэін Радыё Свабода.

Прэзэнтацыя пройдзе 26 студзеня а 15.00 у гатэлі Crowne Plaza.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international