На памежным пераходзе “Бераставіца—Баброўнікі” на беларуска-польскай мяжы 28 кастрычніка была затрымана машына, на якой ехала Анжаліка Борыс — старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў.

2005 2005-10-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трапіць у Польшчу яна змагла толькі празь сем гадзінаў.

«Радыё Свабода» ўдалося зьвязацца з Анжалікай Борыс у той момант, калі яна ўсё ж атрымала магчымасьць трапіць у Польшчу:

“Ад 10 гадзінаў раніцы нас трымалі на мяжы, анулявалі штэмпэлі ў пашпартах і вось 20 хвілінаў таму назад паставілі зноў. Адбываўся шматгадзінны асабісты догляд, праверка машыны. Яе раскруцілі на часткі”, -- паведаміла Борыс.

Анжаліка Борыс сказала, што мытнікі нават чакалі нейкую адмысловую апаратуру для агляду машыны.

Паводле старшыні Саюзу палякаў, службоўцы патлумачылі ўсё гэта камандай зь Менску. Яна лічыць, што ёй урэшце дазволілі праехаць у Польшчу толькі таму, што яна паведаміла пра сваё затрыманьне на мяжы польскім сродкам масавай інфармацыі.

Анжаліка Борыс зазначыла, што ў пятніцу ў яе мелася адбыцца рабочая сустрэча ў таварыстве “Вспульнота польска”, якая была сарваная.

У Саюзе палякаў лічаць, што затрыманьне на мяжы можна патлумачыць тым, што ўлады імкнуцца абмежаваць кантакты Анжалікі Борыс з новаабранымі польскім ўладамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international