Ажароўскага асудзілі незаконна

2009 2009-12-28T15:49:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/azharouski.jpg

Міністэрства інфармацыі загадала спыніць адміністрацыйную справу супраць расейскага эколяга Андрэя Ажароўскага і вярнуць сканфіскаваныя ў яго друкаваныя матэрыялы, у якіх крытыкуецца ідэя будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства інфармацыі Беларусі № 16, якую мае БелаПАН.

У пастанове, падпісанай намесьнікам міністра інфармацыі Ігарам Лапцёнкам гаворыцца: сваімі дзеяньнямі Ажароўскі не парушаў адміністарцыйнай заканадаўства.

'Прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці мяркуецца пры ўмове распаўсюду пэрыядычных друкаваных выданьняў без выходных дадзеных. (...) Сканфіскаваныя матэрыялы не зьяўляюцца прадукцыяй друкаванага СМІ', - адзначаецца ў пастанове.

Андрэй Ажароўскі заявіў, што 'усім было відавочна, што крытыка не зьяўляецца пэрыядычным СМІ, таму спроба зьвінаваціць мяне ў парушэньні закона пра СМІ правалілася'. 'Але менавіта гэта абвінавачваньне стала нагодай для майго затрыманьня як афіцыйна зарэгістраванага ўдзельніка слуханьняў. Абвінавачваньне ў дробным хуліганстве зьявілася праз тры гадзіны пасьля затрыманьня, непасрэдна перад пачаткам суду', - адзначыў навуковец.

Ажароўскі плянуе прыехаць у Менск, каб атрымаць канфіскаваныя ў яго матэрыялы.

Расейскага фізыка-ядзершчыка, каардынатара праектаў групы 'Экаабарона' (Масква) Андрэя Ажароўскага затрымалі 9 кастрычніка ў Астраўцы Гарадзенскай вобласьці. Туды ён прыехаў, каб удзельнічаць у грамадзкіх слуханьнях пра магчымае ўзьдзеяньне на вакольнае асяродзьдзе будучай беларускай АЭС.

У Ажароўскага сканфіскавалі 94 друкаваныя матэрыялы пад назвай 'Крытычныя водгукі адносна папярэдняй справаздачы пра ацэнку ўзьдзеяньня на вакольнае асяродзьдзе беларускай АЭС'.

Пазьней суд Астраўца пакараў эколяга сямі суткамі арышту, зьвінаваціўшы ў дробным хуліганстве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international