Ці палічыць суд законнай адмову ў правядзеньні пікету?

2009 2009-12-23T18:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 лістапада барысаўскія праваабаронцы падалі ў райвыканкам заяўку аб правядзеньні пікету, прымеркаванага да 61-ай гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Барысаўскі райвыканкам адмовіў заяўнікам у правядзеньні пікету, матывуючы неадпаведнасьць заяўкі арт. 10 Закону РБ "Аб масавых мерапрыемствах".

Заяўнікі пікету Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч абскардзілі гэтае рашэньне ў судзе.Згодна з позвай, якую атрымалі праваабаронцы, 4 студзеня наступнага году іх чакаюць у судзе Барысаўскага раёну ў якасьці заяўнікоў па скарзе на дзеяньні Барысаўскага райвыканкаму. Казённымі літарамі ўнізе позвы суд ветліва прапануе "прадставіць усе неабходныя доказы па справе".

Нагадаем, што інфармацыйныя пікеты да Дня правоў чалавека былі забароненыя ў 13 гарадах Беларусі па надуманых падставах. Зараз праваабаронцы абскарджваюць гэтыя адмовы ў судах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства