Родныя не змаглі павіншаваць палітзьняволенага Сяргея Скрабца з днём народзінаў

2005 2005-10-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Родным вядомага апазыцыйнага палітыка, кіраўніка дэпутацкай групы "Рэспубліка" у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргея Скрабца, якія спадзяваліся павіншаваць яго 25 кастрычніка з 42-м днём народзінаў, адмовілі ў сустрэчы. Таму блізкія вязьня вымушаныя абмежавацца харчовай пасылкай. Жонка Сяргея Аляксандра Скрабец падрыхтавала мужу ўсяго паболей, каб хапіла і тым тром людзям, якія знаходзяцца ў адной камэры з былым дэпутатам.

Аляксандры Скрабец сказала карэспандэнту радыё Свабода, што розьніца паміж днямі народзінаў у іх з мужам – усяго адзін дзень, і вельмі шкада, што ім не давядзецца сустрэцца: "Хацелася б пабачыцца... Хацелася, каб было так, як заўжды. 24 кастрычніка – мой дзень нараджэньня. І таму ў нас заўжды пачыналася сьвяткаваньне яго дня народзінаў з майго. І вось упершыню за 20 гадоў мы ў гэтыя дні не разам".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international