viasna on patreon

Студэнты-платнікі, якія працуюць па размеркаванні, атрымалі льготы бюджэтнікаў

2009 2009-11-19T12:09:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/studenty.jpg

Студэнты, якія навучаліся за кошт уласных сродкаў і пайшлі працаваць па размеркаванні, зараз могуць карыстацца правамі і  льготамі маладога спецыяліста. Раней маладым спецыялістам з'яўляўся толькі студэнт, які прайшоў навучанне за кошт сродкаў бюджэту і быў накіраваны па размеркаванні на першае працоўнае месца.

Адпаведная прапанова актыву студэнтаў прагучала на папярэдняй сустрэчы з міністрам, пасля чаго было прынята станоўчае рашэнне.

Як заўважыў міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, шматлікія ідэі, што прагучалі на традыцыйных сустрэчах міністра са студэнтамі, былі рэалізаваны. Так, да прыкладу, ад студэнтаў паступіла прапанова пра тое, каб жыллё ў аграмястэчках мелі права атрымліваць не толькі спецыялісты сельскагаспадарчага профіля, але таксама настаўнікі і лекары.

- Мы выйшлі з прапановай ва ўрад, і цяпер такое права маюць выпускнікі, якія едуць працаваць на сяло, — паведаміў Радзькоў.

Нагадаем, таксама маладыя спецыялісты маюць права на льготны крэдыт на набыццё хатняй маёмасці і тавараў першай неабходнасці, на матэрыяльную дапамогу з боку працадаўца, на падвышэнне тарыфных акладаў.

Паводле дадзеных Мінадукацыі, сёлета студэнтамі беларускіх у сталі 90 тыс. чалавек. У дзяржаўныя вну сёлета было залічана 78,8 тыс. студэнтаў, з іх на дзённую форму атрымання адукацыі паступілі 47 тыс. чалавек, у тым ліку 21,8 тыс. — на ўмовах аплаты; у прыватныя вну залічана 11,3 тыс. чалавек, паведамляе БелаПАН.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства