Мінінфа папярэдзіла «Нашу Ніву», «Народную волю», «КП в Беларуси» і «Ва-Банк»

2009 2009-11-18T17:01:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mininfarmacyji.jpg

Праўда пра грып выклікала ў чыноўнікаў шал? Ці запрашэнне да Мядзведзева? Інакш патлумачыць супадзенне чатырох папярэджанняў цяжка.
Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовыя папярэджанні чатыром недзяржаўным газетам. Матывацыя — «у сувязі з парушэннямі ў публікацыях патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».
Усім выданням указана на парушэнні розных артыкулаў Закона, але сутнасць іх адна: пра даставернасць інфармацыі.
У прыватнасці, 16 лістапада было вынесенае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты «Наша Ніва» — пра недапушчальнасць парушэння артыкулу 34 вышэйзгаданага Закона.
Заснавальнік газеты «Ва-банкъ» і юрыдычная асоба, на якое ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты, у той самы дзень атрымалі папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння артыкулаў 14, 38 і 49.
17 лістапада было вынесенае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты «Народная воля». Ёй указваюць на недапушчальнасць парушэння артыкулу 38 Закона.
І юрыдычная асоба, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты «Комсомольская правда» в Белоруссии», папярэджаная Міністэрствам інфармацыі пра недапушчальнасць парушэння артыкулаў 4, 49 Закона Республікі Беларусь « Аб сродках масавай інфармацыі».
У папярэджаннях указана выправіць у дзесяцідзённы тэрмін парушэнні Закона.
«Народная воля» ліст з папярэджаннем ужо атрымала. У ім гаворка пра артыкул з заклікам да выхаду на Плошчу ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. «Нашай Ніве» ліст яшчэ не даставілі.
Розныя выданні папярэдзілі па розных артыкулах, але змест гэтых артыкулаў падобны: публікацыя недаставернай інфармацыі ці іншых звестак, што парушаюць права.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international