Удзельнікі інфармацыйных сустрэч затрыманыя ў Мазыры

2005 2005-10-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 кастрычніка ў Мазыры міліцыя затрымала актывістаў моладзевай арганізацыі АГП, моладзевага цэнтру “Гарт”, а таксама грамадзянку Францыі Сафі Вазьняк і грамадзяніна Польшчы Міхала Папіну.

Моладзевыя актывісты праводзілі спачатку ў Гомелі, а затым у Мазыры інфармацыйныя сустрэчы, на якіх распавядалася пра Эўразьвяз.

Сустрэча ў Мазыры праходзіла ў прыватным доме, але была спыненая дзясяткам афіцэраў міліцыі, якія пашукалі ў памяшканьнях зброю, праверылі дакумэнты і затрымалі замежнікаў, а таксама тых беларусаў, што ня мелі пашпартоў, – расказаў удзельнік сустрэчы Арцём Бурыла.

Спадарыня Вазьняк паведаміла Радыё Свабода па тэлефоне, што пасьля допыту ёй і яе польскаму калегу пашпарты не вярнулі: міліцыя сказала, што павязе іх на вакзал і празь Менск дэпартуе ў Польшчу.

Сафі Вазьняк зьдзіўленая такім рашэньнем беларускай міліцыі, паколькі ўсе дакумэнты ў яе ў парадку і ніякіх парушэньняў у Беларусі яна не зрабіла. Спадарыня Вазьняк зьяўляецца валянтэркаю варшаўскага Цэнтру міжнародных адносінаў, спадар Папіна – ніжнясьлёнскага Цэнтру стратэгічных дасьледаваньняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international