Палякова затрымалі за “Сацыяльную абарону”

2009 2009-09-30T10:27:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paliakou.jpg
Васіль Палякоў.

Васіль Палякоў.

У Рагачове 29 верасьня супрацоўнікі міліцыі затрымалі старшыню Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова.

Як паведаміў БелаПАН лідэр гомельскай кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сіл Уладзімір Кацора, 29 верасня ў райцэнтры актывісты апазіцыі распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы, у прыватнасці бюлетэнь «Сацыяльная абарона», выданы гомельскімі дэмакратамі. Паводле слоў Кацоры, да Палякова «падышла намеснік старшыні Рагачоўскага райвыканкама па ідэалогіі, узяла яго за рукаў і выклікала міліцыю». Супрацоўнікі РАУС даставілі апазіцыянера ў аддзел міліцыі, дзе  ён даў тлумачэнні.

Распаўсюджванне ў Рагачове інфармацыйных матэрыялаў праходзіла ў межах кампаніі гомельскай кааліцыі АДС за вяртанне льгот сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international