Пракурор Маларыцкага р-на пазбаўлены прэміі па выніках разгляду скаргі кандыдата ў дэпутаты, юрыста Брэсцкага абласнога адзяленьня ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна” Уладзіміра Малея.

2003 2003-01-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14.01 2003 г. намесьнік старшыні Маларыцкага райвыканкаму Ігнатчук Г.А. незаконна адмовіла сябрам ініцыятыўнай групы У. Малея ў завярэньні сабраных імі подпісаў. У выніку У. Малей абскардзіў гэтыя дзеяньні Ігнатчук Г.А. ў Брэсцкай абласной камісіі і Пракуратуры Маларыцкага р-на. Вышэйстаячая абласная камісія ў сваім адказе абавязала заверыць подпісы ініцыятыўнай групы, а вось адказ пракурора Маларыцкага р-на Біліцкага Н.М. вельмі зьдзівіў У. Малея. У сваім адказе пракурор Біліцкі паведаміў, што ... адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы можа быць абскарджана ў вышэйстачую выбарчую камісію. Але справа ў тым, што ініцыятыўная група У. Малея была ўжо даўно зарэгістравана і нават пасьпела назьбіраць подпісы, якія не хацелі завяраць у выканкаме. Абураны такім адказам У. Малей зьвярнуўся са скаргай на імя Пракурора Брэсцкай вобласьці. Згодна праведзенай праверкай, пракурору Біліцкаму Н.С. было ўказана на дапушчаныя недахопы і запатрабавана надалей забясьпечыць належны нагляд за няўхільным выкананьнем законнасьці падчас падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Да пракурора Маларыцкага р-на Біліцкага Н.С так сама была выкарыстана мера ўздзеяньня ў выглядзе дэпрыміраваньня па выніках працы за студзень 2003 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international