У Брэсце ўлады забаранілі правядзенне сацыяльных пікетаў

2009 2009-09-28T14:05:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Правядзенне ўсіх 52 пікетаў супраць пагаршэння матэрыяльнага становішча жыхароў рэгіёну забаранілі брэсцкім актывістам Аб'яднаных дэмакратычных сілаў мясцовыя ўлады. Акцыі планавалася правесці 30 верасня.

 

Як паведамляе БелаПАН, мэтай правядзення пікетаў было прыцягненне ўвагі грамадскасці і органаў улады да пагаршэння матэрыяльнага становішча насельніцтва, абумоўленага ростам цэнаў на спажывецкія тавары, зніжэннем пакупніцкай здольнасці і рэальнага заробку, а таксама аб'яднаць высілкі грамадзян у барацьбе за свае сацыяльна-эканамічныя правы.

Цікава, што заяўнікам 47 пікетаў у розных частках Брэста чыноўнікі адмовілі на падставе таго, што такія акцыі могуць праводзіцца толькі на стадыёне "Лакаматыў". А заяўнікам 5 пікетаў на самім спартыўным аб'екце адмовілі на падставе таго, што на стадыёне ў сераду пройдзе традыцыйны футбольны турнір.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international