Праваабаронцы напісалі ліст пра палітычны прызыў

2009 2009-09-23T10:12:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі міжнародную грамадзкасьць зьвярнуць увагу на "палітычнага прызыву" як формы рэпрэсіяў.

Аўтары звароту заклікалі "зрабіць усё магчымае для спыненьня гэтай незаконнай практыкі і не дапусьціць яе пераўтварэньня ў сыстэмны мэханізм ціску й ізаляцыі актыўнай моладзі ў Беларусі", паведамляе прэсавая служба “ Маладога фронту”.

Праваабаронцы нагадваюць, што з апошнія паўтары гады “ з парушэньнем працэдуры” ў войску апынуліся Зьміцер Жалезьнічэнка, Алесь Каліта, Віталь Каратыш, Зьміцер Хведарук, Іван Шыла, Алесь Краўчэня й Франак Вячорка.

“Відавочна, што палітпрызыў накіраваны на фізычнае, інфармацыйнае, маральнае абмежаваньне волі актывістаў і запужваньне іншых паплечнікаў”, - зазначаецца ў лісьце.

“Пра тое, што праблема палітычнага прызыву зьяўляецца актуальнай, сьведчаць новыя падзеі вакол актывістаў Яўгена Скрабца й Андруся Цянюты, якіх прымусова прызываюць на вайсковую службу ў канцы верасьня”.

Ліст падпісалі:

ГА “Цэнтар па правах чалавека”
Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”
Праваабарончы Альянс (Вільнюс, Літва)
Праваабарончы цэнтар “Вясна”
Прававая дапамога насельніцтву (Кіеў, Украіна)
Фонд разьвіцьця прававых тэхнялёгій (Кіеў, Украіна)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства