Восьмая справа супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк»

2009 2009-09-21T16:59:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/panamarou.jpg
Сяргей Панамароў

Сяргей Панамароў

Супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк», актывіста Руху «За свабоду» Сяргея Панамарова ў восьмы раз могуць распачаць крымінальную справу.

Нагадаем, што на працягу 2007 года ў дачыненні С. Панамарова пяць разоў распачыналі і прыпынялі крымінальную справу паводле ч.2 арт. 188 КК РБ (паклёп у друкаваных СМІ).

Нагодай для завядзення справы стала нататка ў «Бойкім Клецку» пра кіраўніка Клецкай юрыдычнай кансультацыі Наталлю Семашкевіч. Двойчы адмысловая экспертыза не знаходзіла парушэнняў Крымінальнага кодэксу, і справу прыпынялі за адсутнасцю складу злачынства. Па словах С. Панамарова, артыкул зноў накіравалі на экспертызу ў Мінск.

18 верасня Сяргей Панамароў быў у Салігорскім Дэпартаменце фінансавых расследаванняў. Там яму паведамілі, што атрымалі прадпісанне з Мінскай абласной пракуратуры высветліць, адкуль ён бярэ сродкі на выдавецкую дзейнасць і працу сайта.

Пры гэтым Панамарову адмовіліся прадэманстраваць дакументы, на падставе якіх ладзіцца такая праверка. У сваю чаргу выдавец адмовіўся даваць якія-небудзь тлумачэнні. Ён лічыць, што ўлады такім чынам аказваюць на яго ціск, намагаючыся спыніць яго выдавецкую дзейнасць, а таксама працу з сайтам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international