Улады Беларусі ў чарговы раз прадэманстравалі поўнае ігнараванне правоў чалавека

2009 2009-09-11T11:20:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 верасня 2009 г. у г. Мінску была асабліва жорстка разагнаная мірная акцыя грамадзянаў, якія выйшлі на Кастрычніцкую плошчу сталіцы, каб выказаць сваё меркаванне наконт удзелу рассійскій вайсковых фармаванняў у сумесных беларуска-расейскій вайсковых вучэннях.

 

Супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя больш за 20 чалавек, 17 з якіх пазней былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

 

Пры гэтым затрыманні суправаджаліся выкарстаннем фізічнай сілы і спец.сродкаў у дачыненні да ўдзельнікаў мірнага сходу. Акрамя таго, Праваабарончы цэнтр “Вясна” валодае звесткамі аб тым, што ў адносінах да затрыманых грамадзянаў прадстаўнікамі МУС выкарыстоўваліся катаванні. Падчас знаходжання затрыманых грамадзянаў у спец.транспарце і будынку РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска ў дачыненні да іх ужываўся фізічны гвалт, а таксама жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне.

 

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна”  выказвае рашучы пратэст і расцэньвае дзеянні беларускіх уладаў, як чарговы факт парушэння правоў чалавека.

 

Свабода мірных сходаў і выказвання свайго меркавання з’яўляюцца адным з асновапалагаючых прынцыпаў дэмакратычнага грамадства і іх сістэматычнае парушэнне сведчыць аб нежаданні беларускіх уладаў праводзіць рэальныя дэмакратычныя рэформы ў краіне.

 

Асаблівую занепакоенасць выклікаюць факты выкарыстання катаванняў да затрыманых грамадзянаў. Варта адзначыць, што органы пракуратуры не даюць належную прававую ацэнку падобным дзеянням, не прыцягваюць вінаватых да вызначанай законам адказнасці, што ў сваю чаргу прыводзіць да адчування безпакаранасці ў некаторых прадстаўнікоў міліцыі і як вынік, прыводзіць да рэцыдываў падобных прыкрых фактаў.

 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” настойлівае заклікае ўлады Беларусі на справе прадэманстраваць скіраванасць на дэмакратызацыю ў краіне, на практыцы забяспечыць выкананне міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў галіне правоў чалавека.

 

Правааборончы цэнтр “Вясна” заклікае органы пракуратуры правесці пракурорскія праверкі па фактам перавышэня службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі міліцыі і прыцягнуць вінаватых да вызначанай законам адказнасці.

 

Рада Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international