Яўгену Скрабцу забаронены выезд за мяжу

2009 2009-09-09T16:50:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/scrabec_vaenkamat2.jpg
фота mfront.net

фота mfront.net

Беларускія ўлады працягваюць выкарыстоўваць вайсковую службу ў якасці сродка ціску на дэмакратычных актывістаў. 9 верасня актывіст "Маладога фронту" Яўген Скрабец быў выкліканы ў аб'яднаны ваенакамат, Брэста, каб прайсці медычную камісію.

Раней Цэнтральная гарадская лякарня Брэста паставіла хлопцу дыягназ — захворванне пазваночніка. Аднак нягледзячы на гэта сёлета Скрабца прымусілі прайсці медычнае абследаванне. Тады ж актывіста 2 дні трымалі ў Брэсцкай абласной лякарні міліцыянты і людзі ў цывільным, якія ўвесь час нешта абмяркоўвалі з лекарамі.

Скрабец абскардзіў тое медычнае абследаванне ў Генеральнай, абласной, раённай і міжгарнізоннай пракуратуры. Ён лічыць абследаванне неаб'ектыўным, бо яно праводзілася пад наглядам невядомых. Адказаў з пракуратураў актывіст чакае дагэтуль.

Сёння гаворку са Скрабцом правёў ваенком Ненартовіч. Падчас гаворкаі ваенком сказаў, што "ад яго ў любым выпадку не адчэпяцца”.

Сённяшнюю медычную камісію Скрабец называе дзіўнай, бо яе фактычна не было. Дактары проста паглядзелі выпіску з абследавання, якое адбывалася ў траўні, і накіравалі актывіста да доктара, у якога ён цяпер лечыцца.

Сёння ж Скрабец даведаўся, што па невядомых яму прычынах, яму забаронены выезд за межы Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international