“Аршанская “бітва”-2009”

2009 2009-09-07T09:41:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/_mw800_mh600.jpg
Фота \"Радыё Свабода\" Аршанская бітва

Фота \"Радыё Свабода\" Аршанская бітва

Улады, як і каторы год, спрабавалі  сарваць бардаўскі фэст «Аршанская бітва». Частку ахвотных трапіць на Крапівенскае поле 5 верасня міліцыя вывезла з Воршы на «аўтазаку».

Як паведаміла "Радыё Свабода", першыя сутыкненьні зь міліцыянтамі ў ахвотных трапіць на бардаўскі фэст пачаліся на аршанскім аўта- і чыгуначным вакзалах. Каля аўтобусаў, што ішлі ў бок вёскі Гацькаўшчына, дзе фэст «Аршанская бітва» адбываецца з 1991 году, міліцыянты спачатку перапісвалі пашпартныя звесткі ва ўсіх, хто выглядаў на патэнцыйных удзельнікаў. Сярод першых пад Воршай супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўдзельнікаў фэсту "Аршанская бітва 2009" Паліну Сьцепаненку, Віктара Трацякова, Ларысу Шчыракову і Алеся Кажамяка.

Супрацоўнікі ДАІ дзяжурылі на кожным скрыжаваньні ўздоўж шашы з Воршы да вёскі Гацькаўшчына.  Маўляў, на ўзбярэжжы Крапівенкі знайшлі міну. Як і ў мінулыя гады, міны «знаходзяць» акурат напярэдадні юбілею перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага над маскоўскім. Яна здарылася, як вядома, 8 верасня 1514 году.

Маючы досьвед сутычак 2007 году, каардынатары прапанавалі перайсьці на іншую пляцоўку паблізу ад традыцыйнага месца. Асьвятленьня не было: міліцыянты затрымалі аўтамашыну, у якой везьлі электрагенэратар.

Сьледам затрымалі яшчэ адну машыну, дзе ехаў каардынатар фэсту Юры Копцік. Быў затрыманы таксама журналіст Іван Шульга. Да 10-й вечара чацьвярых чалавек пратрымалі ў Аршанскім РАУС, а потым адпусьцілі, ня склаўшы ніякіх пратаколаў.

Сайт Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі піша аб затрыманні сяброўкі БХД Валерыі Чарнаморцавай, маладафронтаўцаў Насты Лойку, Аляксея Янушэўскага і прадстаўніцы БХК па Віцебскай вобласьці Аліны Радачынскай. Яшчэ аднаго маладафронтаўца, жыхара Воршы Алеся Каменскага пратрымалі ў аўтазаку каля 1, 5 гадзін.

У Аршанскі РАУС трапілі каля пятнаццаці чалавек, якія кіраваліся на фэст.

 

Іх затрымалі зусім побач з канцэртнай пляцоўкай: без усялякіх тлумачэньняў пасадзілі ў падагнаны «аўтазак». Толькі ў пастарунку затрыманым паведамілі прычыну: у іх не было флікераў. Урэшце гэтых хлапцоў і дзяўчат вывезьлі за 25 кілямэтраў на чыгуначную станцыю Коханава.

Міліцыянты ж ахоўвалі Крапівенскае поле ўсю ноч і нават раніцай. Атрымалася кругласуткавая ганаровая варта ў гістарычным месцы, жартуюць арганізатары сёлетняй «Аршанскай бітвы-2009» Генадзь Шэпелеў і Юры Копцік.

Паводле радыё «Свабода»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international