“Брэсцкая вясна” не стала выключэньнем ганебнай практыкі нерэгістрацыі праваабарончых арганізацый

2009 2009-09-04T10:02:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

3 верасня ў Вярхоўным судзе Беларусі разглядалася касацыйная скарга заснавальнікаў праваабарончага аб’яднаньня «Брэсцкая вясна» на рашэньне абласнога суда, дзе слухалася справа па адмове ў рэгістрацыі аб’яднаньня ўпраўленьнем юстыцыі аблвыканкама.

Як паведаміў адзін з заснавальнікаў “Брэсцкай вясны”, праваабаронца Уладзімір Вялічкін, “гэты  суд скончыўся прадказальна. Ніхто ніякіх ілюзіяў не меў. І таму, калі было агучана наступнае: “Пакінуць рашэньне Брэсцкага абласнога суда без зьменаў, а скаргу без задавальненьня”,  для нас гэта азначала толькі адно: сродкі барацьбы за свае грамадзянскія правы на Беларусі вычарпаныя, засталіся толькі магчымасьці Камітэта па правах чалавека ААН.”

Далей спадар Вялічкін адказаў на некалькі пытанняў карэспандэнта.

- У той жа час нядаўна стала вядома, што ўпраўленьне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама насуперак свайму ранейшаму рашэньню аб адмове ў рэгістрацыі, 27 жніўня нечакана прадставіла вам адтэрміноўку ў рэгістрацыі для выпраўленьня выяўленых раней недахопаў. З чым звязаны гэткі рэверанс у ваш бок і якія далейшыя перспектывы?

- Я перакананы, што чыноўнікі, якія прымалі рашэнне аб адмове, самі асабіста разумеюць, што паступілі няправільна. Таму, калі яны, па іх жа сцвярджэньні, атрымалі ліст ад уладальніка будынку, дзе нам быў гарантаваны юрыдычны адрас, і на паведамілі нам аб гэтым, - гэта застаецца на іх сумленьні. Паколькі ёсьць адпаведная дырэктыва Прэзідэнта, ёсьць адпаведныя артыкулы міжнароднага заканадаўства, якія сцвярджаюць тое, што дзяржава павінна дзейнічаць менавіта ў інтарэсах грамадзян. У дадзеным выпадку 17 грамадзян, кія заснавалі праваабарончую арганізацыю  “Брэсцкая  вясна” былі пазбаўленыя права на асацыяцыю. Такім чынам, адтэрміноўку не можна расцэньваць як нейкую палёгку альбо паслабленьне. Пад час суду я зразумеў некаторыя рэчы. Па-першае, я выпадкова даведаўся, што наш апанент, які прадстаўляў галоўнае ўпраўленьне Брэсцкага аблвыканкама адразу пасьля суду перайшоў у Мінюст, мусіць, павышаць кваліфікацыю. Але я пераканаўся асабіста ў гэты момант, што гэтая  адтэрміноўка не дае аніякай гарантыі рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі. Калі яны змаглі два разы, а першы раз 5 год назад, прымусіць уладальніка памяшканьня адмовіцца ад гарантыйнага ліста, то калі мы знайшлі іншы юрыдычны адрас, зараз улады, на маю думку, больш пільна паставяцца да нашых дакументаў і я баюся менавіта за лёс заснавальнікаў арганізацыі. Не думаю, што яны працягнуць старую практыку ціску на ўладальніка памяшканьня, які прадставіў нам  юрыдычны адрас, у дадзеным выпадку гэта рэдакцыя газеты “Брэсцкі кур’ер”, а могуць націснуць паасобна на кагосьці з заснавальнікаў. Калі гэта спрацуе – можна будзе аказаць нейкі ўціск , калі чалавек моцны характарам – ёсць жа сваякі, знаёмыя… Часам нават моцны чалавек не заўсёды зробіць крайні крок, калі могуць пацярпець ягоныя блізкія.

-Вядома, што рэспубліканскае праваабарончае аб’яднаньне “Наша Вясна” адкрыта заявіла аб тым, што яны спыняюць спробы сваёй рэгістрацыі да лепшых часоў, паколькі не бачаць у гэтым сэнсу. Якім шляхам пойдзеце вы?

-Мая асабістая думка на гэты конт такая. Астатні баязлівец, пастаўлены ў тупіковую сітуацыю, становіцца вельмі мужным чалавекам. Я не хацеў бы, каб нашыя ўлады стаялі ў такой пазіцыі, якія са страху пойдуць на скрайнія меры, а таму мы будзем надалей працягваць ім руку супрацоўніцтва і спадзяемся што гэта аднойчы калі-небудзь спрацуе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international