29 студзеня 2003 года пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў. Рэгістрацыя працягнецца да 31 студзеня. З моманту рэгістрацыі кандыдатаў пачынаецца новы этап выбарчай кампаніі – перадвыбарчая агітацыя.

2003 2003-01-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аднак, Пастанова Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 16 сьнежня 2002 года сур’ёзна абмежавала правы палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў на агітацыю.
Так, згодна з п.1 Пастановы, на выраб перадвыбарчых плакатаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчыя органы вылучаюць сродкі з рэспубліканскага бюджэту і пазабюджэтнага фонду, які ствараецца Цэнтральнай камісіяй. Не дапускаецца выкарыстаньне на гэтыя мэты сродкаў кандыдатаў у дэпутаты, давераных асобаў, палітычных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў, арганізацыяў, грамадзянаў. Пры гэтым варта адзначыць, што пад тэрмінам “плакаты”, згодна з арт. 45 ВК Рэспублікі Беларусь, маюцца на ўвазе заклікі, заявы, надпісы, аркушы, фотаматэрыялы.
Такім чынам, палітычныя партыі, грамадзкія аб’яднаньні, грамадзяне ня змогуць агітаваць за таго ці іншага кандыдата шляхам распаўсюджваньня друкаванай прадукцыі: улётак, плакатаў і г.д.).
У той час як, згодна з арт 45 ВК Рэспублікі Беларусь, з моманту рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне, якія вылучылі кандыдата, кандыдаты ў дэпутаты маюць права на выраб перадвыбарчых плакатаў, заклікаў, заяваў, надпісаў, аркушоў, фотаматэрыялаў (далей плакатаў). Пры гэтым, у арт. 45 ВК Рэспублкі Беларусь, няма запісу пра тое, што палітычным партыям, грамадзкім аб’яднаньням, грамадзянам, аргнанізацыям забараняецца выкарыстоўваць уласныя сродкі на выраб перадвыбарчых плакатаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Такім чынам партыі, грамадскія аб’яднаньні, палітычныя партыі пазабаўленыя магчымасьці агітаваць за ці супраць кандыдатаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international