Дакладчык ПАРЭ занепакоены праблемай беларускіх палітзьняволеных

2005 2005-09-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чарговы разгляд беларускага пытаньня Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы, хутчэй за ўсё, будзе прымеркаваны да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Аб гэтым «Радыё Свабода» паведаміў спэцыяльны дакладчык ПАРЭ па Беларусі азэрбайджанскі дэпутат Асім Малазадэ. На вясновай сэсіі асамблеі будзе агучаны і даклад, які ён рыхтуе. “Мы ўважліва вывучаем сытуацыю ў краіне, і даклад, які рыхтуецца ў палітычным камітэце ПАРЭ, павінен ахапіць сытуацыю з функцыянаваньнем усіх інстытутаў у краіне. Надзвычай важным для нас пытаньнем зьяўляецца праблема палітзьняволеных, стану іх здароўя, праблема зьніклых, — заявіў спецдакладчык ПАРЭ. -- Мы лічым, што краіна, якая знаходзіцца ў самым сэрцы Эўропы, ня можа мець палітычных зьняволеных. Для Рады Эўропы гэта самае адчувальнае пытаньне”.

Асім Малазадэ кажа, што для Рады Эўропы галоўная задача ў адносінах зь Беларусьсю – дамагчыся вызваленьня ўсіх палітвязьняў зь беларускіх турмаў. Гэтая праблема застаецца галоўнай перашкодай для наладжваньня дыялёгу Рады Эўропы з афіцыйным Менскам.

Спадар Малазадэ зазначыў, што сяброўства ягонай краіны, Азэрбайджану, у Радзе Эўропы паспрыяла вырашэньню праблемы палітзьняволеных, сотні людзей былі вызваленыя на патрабаваньне Рады Эўропы, што зьяўляецца, на ягоную думку, найбольшым унёскам гэтай арганізацыі ў працэс дэмакратызацыі Азэрбайджану.

Асім Малазадэ на летняй сэсіі ПАРЭ прадстаўляў свой мэмарандум, які разглядаўся ў падкамітэце па Беларусі, яшчэ адзін такі дакумэнт будзе агучаны на студзеньскай сэсіі. Тады ж будзе вырашацца пытаньне наконт тэрмінаў разгляду беларускага пытаньня на пленарным пасяджэньні ПАРЭ.

Хутчэй за ўсё гэта адбудзецца на вясновай сэсіі асамблеі, перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Спэцыяльны дакладчык за паўгода пасьля прызначэньня на гэтую пасаду так і не пасьпеў наведаць Беларусь. Яго, як прадстаўнікоў і іншых міжнародных праваабарончых арганізацыяў, беларускія ўлады ня хочуць бачыць на сваёй тэрыторыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international