Упершыню беларускі салдат пакараны за беларускую мову

2009 2009-07-24T10:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/franak_vojska.jpg

23 ліпеня 2009 году антыбеларуская істэрыя ў в/ч № 48694 у Мазыры дасягнула піку. Ф.Вячорку афіцыйна вынесена адно з найбольш жорсткіх дысцыплінарных спагнаньняў, прадугледжаных арт. 49 Дысцыплінарнага статуту Ўзброеных сілаў: скарачэньне адпачынку за ўвесь пэрыяд вайсковай службы да 5 сутак (наступнае і найбольш жорсткае пакараньне – гаўптвахта).

 

Ф.Вячорка пакараны за ўжываньне каманды “Зважай!” замест “Смирно!”. Ініцыятыва пакараньня належыць псыхолягу часткі старэйшаму лейтэнанту Дзянісу Казаку, адказнасьць за пакараньне нясе намесьнік камандзіра батальёну па ідэалёгіі маёр Уладзімір Ігнацік. Такім чынам, упершыню ў гісторыі незалежнай Рэспублікі Беларусі беларускі салдат пакараны за ўжываньне беларускай мовы ў войску.

Бацька палітычнага прызыўніка Вінцук Вячорка спрабаваў спыніць беззаконьне:

"Перасьледаваць Франака з-за беларускай мовы ст. лейтэнант Казак і прапаршчык Піскун пачалі зь месяц таму. На жаль, і камандзір батальёну ў Мазыры, і камандзір брыгады ў Баранавічах сышлі ў адпачынак. Напярэдадні я тэлефанаваў у Баранавічы падпалкоўніку Сяргею Грысюку, намесьніку камандзіра брыгады па ідэалёгіі, які цяпер выконвае абавязкі камандзіра. Я папярэдзіў яго пра парушэньні Канстытуцыі і Крымінальнага кодэксу, якія ўглядаю ў моўным перасьледзе майго сына, і прасіў спыніць моўны тэрор і дыскрымінацыю ў Мазыры. Але, як бачу, зварот марны. Значыць, і С.Грысюк нясе сваю долю адказнасьці за гэты нечуваны ў эўрапейскай краіне 21 стагодзьдзя апартэйд. Мы будзем зьвяртацца ў пракуратуру ў сувязі з прыкметамі злачынства, прадугледжанага арт. 130 Крымінальнага кодэксу: "Наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці альбо нязгоды, на прыніжэньне нацыянальнага гонару і годнасьці, (...) учыненыя службовай асобай з выкарыстаньнем сваіх службовых паўнамоцтваў, - караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў",. Зьвернемся таксама ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international