Абвешчаны прысуд прадпрымальніцы Вользе Мінько

23 ліпеня ў судзе Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы адбыўся працяг судовага паседжаньня над прадпрымальніцай Вольгай Мінько па арт. 23.4 КаАП – непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні ёю службовых абавязкаў. Адміністрацыйны пратакол быў складзены на падставе заявы падаткавага інспектара, які на цэнтральным кірмашы гораду з парушэннямі заканадаўства праводзіў так званую “кантрольную закупку” у прадпрымальніцы. Акрамя таго падаткавік яшчэ і збіў Вольгу Мінько на яе працоўным месцы. У жанчыны маюцца сведчанні судмедэкспертызы, і яна напісала адпаведную скаргу ў аддзяленне міліцыі на старэйшага інспектара Чарняўскага. Аднак пацярпелую спрабавалі запалохаць  і супрацоўнікі міліцыі, і работнікі пракуратуры, і суддзя Аксана Сарахман.  

23 ліпеня на разгляд справы зноў з’ехалася нямала прадпрымальнікаў з Менска і іншых гарадоў Беларусі, як і мінулы раз 7 ліпеня. Паседжаньне доўжылася з 12 гадзінаў да паловы на 17  без перапынку. Суддзя зноў адхіліла амаль усе хадаўніцтвы абвінавачанай. Вольга Мінько   

Як паведаміў рэгіянальны праваабаронца Сяргей Гоўша, паказаньні сьведкаў з боку абвінавачаня настолькі разыходзіліся, што ў гэтым выпадку варта было б прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці за ілжэсведчанні. На паседжаньне не з’явіўся сам старэйшы падаткавы інспектар, па заяве якога была заведзена справа. Між тым міліцыянты не падцвердзілі таго, што было запісана ў пратаколе, яны сказалі, што толькі падпісалі, але нічога не бачылі і не ведаюць. Дарэчы, на суд Вользе Мінько прынеслі адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць падаткавіка за нанесеныя цялесныя пашкоджанні.

Сёння суддзя Сарахман вынесла пастанову па справе: пакараць прадпрымальніцу адміністрацыйным штрафам у памеры 25 базавых велічыняў. Гэтае рашэнне Вольга Мінько абавязкова будзе абскарджваць, а таксама дабівацца абароны сваіх правоў.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international
http://www.eventmart.ru/korporativnye-tury-za-granicu/ - корпоративный отдых за рубежом!