Сёньня ў Вярхоўным судзе працяг разгляду скаргі БХД

2009 2009-07-21T09:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

20 ліпеня Вярхоўны Суд пачаў слуханні па скарзе партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя да Міністэрства юстыцыі на рашэнне ў адмове партыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Цягам спершага дня паседжання суд паспеў выслухаць выступы бакоў, а таксама частку сведкаў, выкліканых БХД. Сёння слуханні працягнуцца.

Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю ў судзе прадстаўляюць сустаршыня партыі Аляксей Шэін і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі. З боку Міністэрства юстыцыі выступае загдчык сектара мінюста Яўгеній Какуша.

Падчас сваіх выступаў Аляксей Шэін і Дзяніс Садоўскі адзначалі, што адмова ў рэгістрацыі з’яўляецца палітычна матываванай. А большасць фактаў, што сталіся повадам да нерэгістрацыі партыі, былі выкліканы ціскам на заснавальнікаў партыі з боку КДБ, МУС і ідэялагічных аддзелаў выканкамаў.

Для падцверджання сваіх слоў прадстаўнікі БХД выклікалі шэраг сведкаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Паводле словаў сведкаў, на заснавальнікаў партыі ажыццяўляўся ціск, пагрозы, некаторыя былі звольнены з працы. За першы дзень паседжання Вярхоўнага Суда паспелі выступіць толькі 6 з 12 заяўленных БХД сведкаў.

На слуханні прысутнічаў амбасадар Каралеўства Швэцыя спадар Эрыксан, а таксама прадстаўнік амбасады ЗША.

Слуханні па скарзе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі пачнуцца 21 ліпеня аб 11.00.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international