Пратэстанцкую царкву аштрафавалі за «нестатутную дзейнасць»

2009 2009-07-14T16:13:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 ліпеня суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна аштрафаваў на 10 базавых велічынь царкву «Новае пакаленне» аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля.

 

Такое рашэнне прыняла суддзя Аксана Сарахман. Нагадаем, 21 чэрвеня вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы Баранавіцкага гарвыканкама Сяргей Пузікаў склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на мерапрыемствы па зняцці родавых праклёнаў, псуты і намоваў, якія праводзяцца ў царкве. Па меркаванні чыноўніка, гэтыя мерапрыемствы не адносяцца да статутнай дзейнасці абшчыны і такім чынам трапляюць пад дзеянне ч. 1 артыкулу 9.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Як паведаміла БелаПАН праваабаронца Дзіна Шаўцова, рашэнне суду не заснаванае на законе па двух прычынах. Так, былі парушаныя нормы працэсуальнага заканадаўства пры складанні пратаколу, паколькі ні вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы Баранавіцкага гарвыканкама Сяргей Пузікаў, ні паказаныя ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў якасці сведак міліцыянты не з'яўляліся відавочцамі мерапрыемства. Яны склалі пратакол толькі на падставе рэкламнага праспекта, падкрэсліла Шаўцова. Разам з тым, па ейных словах, заканадаўства патрабуе, каб быў усталяваны і даказаны факт здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў.

 

Варта таксама ўлічваць, што 21 чэрвеня на малітоўным сходзе вернікаў царквы «Новае пакаленне» разглядаліся пытанні зняцця родавых праклёнаў, псуты і намоваў, якія не супярэчаць закону і статуту рэлігійнай абшчыны, сказала Шаўцова.

Па ейных словах, рашэнне суддзі Сарахман будзе абскарджанае ў Брэсцкім абласным судзе ў 10-дзённы тэрмін.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international