Адміністратар пратэстанцкай царквы "Новая жизнь" аштрафаваны на 160 базавых велічыняў

2005 2005-09-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 верасьня суд Маскоўскага раёну сталіцы працягнуў разгляд справы адміністратара царквы "Новая жизнь" Васілём Юрэвічам. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яго ў арганізацыі набажэнства, на правядзеньне якога не было дазволу ўладаў. Пратакол быў складзены 24 ліпеня, заўтра заканчваўся тэрмін адміністрацыйнай адказнасьці.

Разгляд справы доўжыўся каля паўгадзіны, пасьля чаго было прынятае рашэньне: прызнаць адміністратара царквы Васіля Юрэвіча вінаватым і накласьці штраф у адпаведнасьці з арт.167 частка 2 у памеры 160 базавых велічыняў, што складае 4 мільёны 80 тысяч рублёў (каля 2 тысячаў долараў).

Але адміністрацыя царквы ня згодная з такім рашэньнем і зьбіраецца яго апратэставаць у бліжэйшыя дні.

Вернікі царквы і назіральнікі лічаць, што ўлады ініцыявалі суд, каб зьбіць хвалю пратэсту і ня даць вернікам выйсьці на вулічныя акцыі супраць ліквідацыі пратэстанцкай суполкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international