Актывісты Віцебска пратэстуюць супраць крымінальнага пераследу праваабаронцы Леаніда Свеціка

2009 2009-07-10T16:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svetsik1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Віцебска, паплечнікі і сябры распаўсюдзілі адмысловую заяву наконт крымінальнага пераследу віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка. Выказваючы  пратэст супраць крымiнальнага і судовага пераследу праваабаронцы актывісты патрабуюць аб’ектыўнага, усебаковага разгляду справы Леанiда Свецiка кампетэнтным, незалежным і бесстароннiм судом.

 

Тэкст заявы:

 

Ужо больш за месяц, з 10 чэрвеня ў Вiцебску працягваецца суд над праваабаронцам Леанiдам Свецiкам. Яго вiнававацяць у распальваннi мiжнацыянальнай  і  рэлiгiйнай варожасцi праз рассылку лicтоў ад  імя незарэгiстраванай арганiзацыi «Русское Национальное Единство»

 

Пачынаючы з 1999 году, праваабаронца Леанiд Свецiк неаднаразова падтрымлiваў аппанентаў улады у судах, звяртаўся ў праваахоўныя органы i да прадстаўнiкоў  улады з мэтаю абаранiць грамадзянскiя i палiтычныя правы грамядзян. У 1999 годзе звярнуўшыся у Мiжнародны Камiтэт па правах чалавека пры ААН ад iмя ахвяр рэпрэсiй беларускага аўтарытарнага рэжыму, ён дамогся разгляду 6 скаргаў жыхароў Вiцебскай вобласцi. Апрача гэтага, паводле яго звароту, былi ўнесеныя змены ў заканадаўчыя акты краiны.

 

На 12 паседжаннях суду былi заслуханыя паказаннi  пацярпелых i сведак па крымiнальнай справе Леанида Свецiка, распачатай  20 мая 2008 г. упраўленнем КДБ па Вiцебскай вобласцi, даследавалiся дакументы i доказы. З боку абароны былi пададзеныя больш за 30 хадайнiцтваў да суду, якiя ўказвалi на парушэннi Крымiнальна-працэсуальнага кодэксу падчас правядзення папярэдняга следства. Аднак падчас судовага працэсу  суддзя Вiцебскага абласнога суду Галiна Урбановiч не задаволiла нi аднаго хадайнiцтва, заяўленага Л.Свецiкам. Так, напрыклад, было адхiленае  хадайнiцтва Л.Свецiка ўдакладнiць вынiкi экспертызы лiстоў, атрыманых чатырма жыхарамi Вiцебску ў 2006 годзе, паколькі картрыдж для друкаркi, канфiскаваны падчас перетрусу ў квартэры правабаронцы, з дапамогай якога гэтыя лiсты нiбыта былi надрукаваныя, выраблены годам пазней, у 2007 годзе.Такiмi паводзiнамi  суддзя выказала сваю неаб’ектыўнасць, небесстароннасць, непрыкрытую зацiкаўленасць у зыходзе справы на карысць абвiнавачання.Таму на працягу судовага працэсу трыма пацярпелымi  ўз пяцi былi заяўлены адводы суддзi, а абвiнавачваным Л.Свецiкам заяўлены адвод дзяржаўнаму абвiнаваўцу.

 

З улiкам сказанага вышэй, мы выказваем пратэст супраць крымiнальнага і судовага пераследу праваабаронцы. Мы не верым у яго вiнаватасць, бо ведаем Л.Свецiка як прынцыповага барацьбiта за правы чалавека, у тым лiку за права нацыянальнага самавызначэння. Таму мы патрабуем аб’ектыўнага, усебаковага разгляду справы Леанiда Свецiка кампетэнтным, незалежным і бесстароннiм судом.

 

Мы лiчым,что крымiнальны пераслед с боку КДБ  i гэты судовы працэс – помста Л.Свецiку за ягоную праваабарончую дзейнасць. Але самае галоўнае, яго хочуць iзаляваць як дзейнага праваабаронцу да наступных прэзiдэнцкiх выбараў. Гэты працэс не крымiнальны, а палiтычны!

Лiпень 2009г. Вiцебск.

 

Заяву падпiсалi:

А.Залеская, Я.Дзяржаўцаў, Б.Мiлчына, Галiна Люмарава, С.Белазека, С.Парсюкевiч, А.Лiмвiс, Г.Насонава, Я.Талпыга, Л.Церашонкава, Н.Тупякова, В.Кавалёва, К.Смолiкаў, А.Гаўруцiкаў, А.Пiванос, М.Грышчанка, Х.Жаляпаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international