Магілёў: кошты за арэнду падняліся ў 10 разоў, але не для ўсіх

2009 2009-07-08T16:17:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hroshi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскія ўлады адмянілі ільготны каэфіцыент для ставак арэндных плацяжоў офісаў праваабарончых арганізацый “Магілёўскі праваабарончы цэнтр”, рэгіянальнага аддзялення Беларускага Хельсінскага камітэта,  а таксама гарадскога дабрачыннага  грамадскага аб’яднання “Отклик”.

Сёння ў разлікова-касавым цэнтры праваабаронцам патлумачылі, што арэнднаяя палата для іх паднялася ў 10 разоў, хаця некаторыя  грамадскія арганізацыі Магілёва і дагэтуль маюць істотныя льготы. Для гэтага было дастаткова напісаць адпаведны ліст, аднак ня ўсім арганізацыям  пра такую магчымасьць паведамілі.

 

Зараз, па словах праваабаронцы Барыса Бухеля, будуць вывучацца магчымасьці знайсці хоць нейкі катух з юрыдычным адрасам, паколькі новую арэндную плату грамадскія арганізацыі ўносіць проста ня змогуць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international