Ліст Валерыя Леванеўскага зьнішчыла адміністрацыя калоніі

2005 2005-09-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Івацэвіцкага раёну даслала адказ на скаргі сям’і Валерыя Леванеўскага — кіраўніка агульнанацыянальнага страйкаму, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі “Воўчыя норы” за публічную абразу прэзыдэнта А.Лукашэнкі, паведаміла радыё Свабода.

У адказе, у прыватнасьці, гаворыцца, што законам не прадугледжана, каб сваякі на кароткатэрміновае спатканьне з асуджаным маглі прынесьці фотаапарат і дыктафон, а таксама не дазволена мець паперу ды ручку, каб нешта занатоўваць. Валеры Леванеўскі асабіста пісьмова прасіў дазволу на гэта ў начальніка папраўчай калёніі.

Пракурор Івацэвіцкага раёну Т.Стасевіч таксама зазначае, што ліставаньне асуджаных падлягае цэнзуры, і што “лісты асуджаных і тыя, якія паступілі на іхняе імя, што маюць цынічны характар, накіраваныя на нанясеньне шкоды” дзяржаўным органам і асобным грамадзянам зьнішчаюцца. А спадар Леванеўскі якраз скардзіўся, што ня быў адпраўлены ягоны ліст да аднаго зь ягоных гарадзенскіх знаёмых. Гэты ліст быў зьнішчаны, а асуджанага азнаёмілі з актам зьнішчэньня, піша пракурор.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international