Правабаронцы губляюць працу

2009 2009-06-30T16:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель

Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель

 23 чэрвеня быў скарочаны з працы прадстаўнік РПГА Беларускі Хельсінкскі Камітэт па Гарадзенскай вобласці Раман Юргель, які працаваў цягам апошніх пяці гадоў у ўстанове “Гроднасельбудпраект” вартаўніком. Адміністрацыя прадпрыемства папярэдзіла Рамана Юргеля пра скарачэнне за месяц. Але Раман Юргель лічыць, што ягоныя правы парушаныя.

 

Сутнасьць сітуацыі ў тым, што будынак  “Гроднасельбудпраекту” знаходзіцца на балансе ДУ “Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне” Упраўленьня справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праваабаронца мяркуе, што ён мог працаваць і надалей, але кантракт з ім па ініцыятыве наймальніка быў перапынены.

 

Афіцыйныя асобы з “Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня” патлумачылі Раману Юргелю, што новы кантракт з ім не заключаецца па той прычыне, што ён хварэе бранхіяльнай астмай і не можа выконваць працоўныя абавязкі. Таксама была зьвернута ўвага на тое, што грамадскі праваабаронца двойчы быў засуджаны да адміністрацыйнай адказнасьць за нібыта арганізацыю несанкцыянаваных пікетаў.

 

Менавіта апошняе Раман Юргель лічыць сапраўднай прычынай свайго фактычнага звальненьня з працы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international