Паўлу Севярынцу далі дазвол, каб наведваць царкву, але гэта амаль нерэальна

2005 2005-09-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паўлу Севярынцу, які адбывае пакараньне ў вёсцы Малая Сітна Полацкага раёну, яшчэ ў канцы жніўня зьвярнуўся да начальніка спэцкамэндатуры з просьбай дазволіць яму наведваць царкву. Адпаведны дазвол начальніка папраўчае ўстановы Аляксандра Дамуця ён атрымаў, аднак існуюць некаторыя акалічнасьці, якія фактычна не дазваляюць асуджанаму скарыстацца гэтым правам, паведаміла Радыё Свабода.

Спадар Севярынец напісаў, што яму, як хрысьціяніну, належыць бываць у царкве мінімум раз на тыдзень, у нядзелю. Паколькі ў акрузе 40 кілямэтраў няма ніякіх храмаў, у якасьці выключэньня Паўлу Севярынцу дазволена быць у царкве ў Полацку адзін раз на месяц, але пры гэтым толькі тры гадзіны знаходзіцца ў горадзе. Між тым розьніца паміж ранішнімі і вечаровымі аўтобусамі ў Полацку складае 7 гадзін, такім чынам выканаць гэтае абмежаваньне немагчыма.

Павал Севярынец сказаў, што будзе дабівацца магчымасьці нармальна езьдзіць у царкву і не раз на месяц, а кожную нядзелю: “Я абавязкова буду падаваць пратэст, буду пісаць у тую ж папраўчую ўстанову і дамагацца, каб мне дазволілі бываць у царкве штотыдня, а таксама павялічылі час хаця б да сямі гадзінаў”.

Вызначаючы месцам адбыцьця “хіміі” глухую мясьціну на мяжы з Расеяй, улады, паводле Паўла, спадзяваліся, што на яго хутка забудуцца. Аднак такія спадзевы ня спраўдзіліся, і ў адведкі прыяжджаюць людзі ня толькі зь Беларусі, але й з-за мяжы.
Павал таксама паведаміў, што апошнімі днямі яму прыходзіць шмат лістоў са словамі падтрымкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international