Прэзыдэнт Грузіі сустрэўся з актывістамі "Кмары", якія вярнуліся зь Менску

2005 2005-09-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Грузія ня мае намеру ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, але мы не дазволім незаконных дзеяньняў у міждзяржаўных адносінах і адносна нашых грамадзянаў, мы будзем абараняць нашых грамадзянаў ва ўсім сьвеце, асабліва калі яны не вінаватыя" – пра гэта заявіў прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі на сустрэчы з актывістамі моладзевага руху “Кмара” Лукай Цуладзэ і Георгіем Кандэлакі, паведамляе радыё Свабода.

Нагадаем, яны былі затрыманыя ў Менску 24 жніўня, асуджаныя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але вызваленыя 2 верасьня паводле рашэньня Менскага гарадзкога суда. Прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі падзякваў за вызваленьне Цуладзэ і Кандэлакі грузінскаму міністэрству замежных справаў, грузінскай амбасадзе ва Ўкраіне і ўкраінскім дыпляматам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international