Актывісты "Кмары" расказалі пра свае прыгоды ў Менску

2005 2005-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вызваленьне і прылёт сяброў руху “Кмара” Лукі Цуладзэ й Георгія Кандэлакі зь Менску ў Кіеў стаўся тут вялікай падзеяй тамтэйшага палітычнага жыцьця, паведаміла радыё Свабода. Прэсавую канфэрэнцыю з гэтай нагоды адкрываў дарадца прэзыдэнта Віктара Юшчанкі й лідэр партыі “Пора” Ўладзіслаў Каськіў. Украінскія ўдзельнікі гэтага захаду паабяцалі рабіць усё мажлівае дзеля дэмакратызацыі Беларусі, а грузінскія – “пасадзіць” арганізатараў іхняга арышту.

На прэсавай канфэрэнцыі ў кіеўскай штаб-кватэры агенцтва УНІАН старшыня камітэту ў справах абароны й бясьпекі парлямэнту Грузіі Гіві Таргамадзэ назваў апошнія падзеі вакол двух грузінскіх грамадзян у Менску “апэрацыяй вызваленьня”. Спадар Таргамадзэ заявіў, што гэтая тэма гучала й падчас нядаўняга саміту СНД у Казані, нават прадстаўнікі авіякампаніі “Украінскія міжземнаморскія авіялініі” пайшлі на беспрэцдэтны крок – на паўтары гадзіны затрымала рэйс самалёту, каб хлопцы пасьпелі сесьці на яго, бо іх далейшае знаходжаньне ў Менску было зьвязанае зь небясьпекай новай правакацыі.

“Гэта перамога і грузінскай, і ўкраінскай дыпляматыі”, – заявіў Гіві Таргамадзэ. У інтэрвію Радыё Свабода адзін з вызваленых – Георгій Кандэлакі – сказаў, што па-ранейшаму будзе падтрымліваць кантакты зь беларускімі сябрамі ды прыедзе ў Менск “пры першай мажлівасьці”, бо ў ягоным пашпарце штампу пра забарону на ўезд няма.
Ён паабяцаў таксама разабрацца з тымі, хто пасадзіў яго ў Менску.

Лука Цуладзэ гэтак ацаніў сытуацыю ў Беларусі: “Усе, усе баяцца. Абстаноўка робіцца больш напружанай, але па-мойму, там усё скончыцца добра. Мы так спадзяемся”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international