Урад ЗША рэкамэндуе абмінаць Беларусь

2005 2005-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Урад ЗША заклікае амэрыканскія фірмы не карыстацца беларускім транзытам, а абмінаць тэрыторыю Беларусі. У іншым выпадку, папярэджвае амэрыканскае Міністэрства гандлю, існуе пагроза канфіскацыі ня толькі тавараў, але й транспартных сродкаў, паведаміла радыё Свабода.

Урад ЗША паведамляе, што амбасада ЗША ў Беларусі намагаецца дапамагаць амэрыканскім кампаніям, але апошнім часам колькасьць канфіскаваных грузаў павялічваецца. Адміністрацыйнае беларускае заканадаўства дае падставы мытнікам затрымліваць грузы, а суду – іх канфіскоўваць. Таму амэрыканскі ўрад рэкамэндуе не перавозіць транзытам тавары празь Беларусь, а шукаць іншыя напрамкі.

Раней урады Нямеччыны, Швэйцарыі, Малдовы і Аўстрыі гэтаксама заклікалі сваіх аўтаперавозчыкаў не карыстацца беларускім транзытам. Беларускія аўтаперавозчыкі, якія працуюць на іншаземныя кампаніі, таксама пазьбягаюць вазіць грузы праз тэрыторыю сваёй краіны.

Некаторыя замежныя кампаніі са сваімі перавозчыкамі заключаюць дамовы, у якіх напісана: калі аўтаперавозчык самавольна вырашыў скарыстацца беларускім транзытам, у выпадку затрыманьня грузу, ён пазбаўляецца страхоўкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international