Тадэвуш Гавін выйшаў на свабоду

2005 2005-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля 30-ці дзённага адміністрацыйнага арышту на свабоду выйшаў Тадэвуш Гавін, першы старшыня Саюзу палякаў у Беларусі. 1 верасня раніцай ён быў патаемна вывезены на міліцэйскай машыне з Кастрычніцкага спецпрымальніка Гродна. На вуліцы яго чакалі журналісты і сябры.

Тадэвуш Гавін быў двойчы асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Першы раз ён быў пакараны за ўдзел у сходзе ў час наведвання сядзібы Саюза палякаў віцэ-маршалкам Сойму Польшчы Дональдам Тускам . Дональд Туск заявіў, што падтрымвае абранае вясной кіраўніцтва Саюзу на чале з Анжалікай Борыс, што ў выпадку рэпрэсіяў Польшча акажа дапамогу Саюзу палякаў і яго кіраўніцтву, і што ўсе палякі Польшчы перажываюць за іх. Свой погляд на падзеі ў Беларусі і на канфлікт вакол Саюзу палякаў выказаў Тадэвуш Гавін, за што і быў пакараны 15 суткамі.

Адбываючы пакаранне ў Гарадзенскім спецпрымальніку Тадэвуш Гавін быў дадаткова асуджаны на 15 сутак арышту. Яго прызналі вінаватым ва ўчыненні ў камэры бойкі з сукамэрнікам. Такiм чынам яго цалкам нейтралiзавалi перад паўторным 6-м з’ездам арганiзацыi, якi арганiзавалі беларускiя ўлады 27 жніўня, паведамляе ГроднаNews.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international