У прэзентаванай справаздачы прадстаўніцтва ААН аб разьвіцьці Беларусі ўпершыню аналізуецца стан і дзейнасьць няўрадавых арганізацыяў краіны

2005 2005-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках радыё Свабода, у Менску адбылася прэзэнтацыя Нацыянальнай справаздачы аб чалавечым разьвіцьці 2004-2005 гадоў “Эканоміка і грамадзтва Беларусі: дыспрапорцыі і пэрспэктывы разьвіцьця”. Гэта ўжо восьмая па ліку справаздача, якую рыхтуюць сумесна прадстаўніцтва ААН ў Рэспубліцы Беларусь і нацыянальныя экспэрты, грамадзяне Беларусі, яна носіць рэкамэндацыйны характар.

Нацыянальны каардынатар праекту Сьцяпан Палонік сьцьвярджае: менавіта такія справаздачы дапамагаюць распрацоўшчыкам прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця зарыентавацца на праблемах, якія неабходна вырашаць ураду.

У справаздачы ёсьць і нечаканыя высновы. Кіраўніцтва краіны заўсёды ганарыцца высокім узроўнем адукацыі і росквітам беларускай навукі. А вось заклапочанасьць экспэртаў ААН выклікае, “сур’ёзнае адставаньне Беларусі ад краінаў Эўразьвязу ў галіне інавацыяў і навукова-дасьледчай і канструктарскай дзейнасьці, нягледзячы на наяўнасьць кваліфікаваных кадраў і высокую долю работнікаў з вышэйшай адукацыяй”.

Каэфіцыенты “глыбіні” і “вастрыні” беднасьці ў Беларусі даволі нізкія, але доля людзей з даходам ніжэй за пражытковы мінімум і асобаў, якія жывуць у адноснай беднасьці, у суме складае больш за чвэрць насельніцтва краіны – амаль 29%.

Сёлета ўпершыню экспэрты ААН аналізуюць стан і дзейнасьць няўрадавых арганізацыяў у Беларусі. У гэтай сфэры яны адзначаюць вельмі шмат праблем: абмежаваныя рэсурсы, надзвычай складная і дарагая працэдура рэгістрацыі і дзейнасьці NGO, татальны кантроль за іх дзейнасьцю з боку дзяржавы – бясконцыя праверкі, папярэджаньні, закрыцьцё... Супрацоўніцтва NGO з замежнымі партнэрамі таксама кантралюецца дзяржавай, вельмі цяжка атрымаць дазвол на дабрачынную замежную дапамогу.

Меркаваньне прадстаўніцы ААН/ПРААН ў Беларусі Джыхан Султанаглу наступнае: “Адна з рэкамэндацыяў, якую мы даем у справаздачы – неабходнасьць пашырэньня прасторы для індывідуальных ініцыятываў і разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці. Трэба даць больш шырокія магчымасьці грамадзянам Беларусі самастойна вырашаць уласныя праблемы”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international