viasna on patreon

На сьвяткаваньнях 25-годзьдзя "Салідарнасьці" гучыць тэма Беларусі

2005 2005-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

31жніўня споўнілася 25 гадоў з дня падпісаньня гэтак званых “жнівеньскіх пагадненьняў”, калі пад націскам шматтысячных страйкаў улады ПНР былі вымушаныя пагадзіцца на патрабаваньні страйкаму на чале зь Лехам Валэнсам і, сярод іншага, далі рабочым права стварыць уласны прафсаюз. Так паўстала “Салідарнасьць” – першы незалежны прафсаюз у краінах усходняга блёку.

“Мы з гонарам уздымаем галовы, бо нягледзячы на цану, якую давялося заплаціць, мы дамагліся свабоды, а свабода бясцэнная”, – заявіў Лех Валэнса.

Сёлетняе сьвяткаваньне адбываецца на дзяржаўным узроўні – запрошаныя шмат гасьцей з усяго сьвету, ёсьць таксама і прадстаўнікі беларускай апазыцыі, паведаміла радыё Свабода.

Увогуле, беларускія акцэнты даволі моцна прысутнічаюць у гэтыя сьвяточныя дні ў Польшчы – шмат гаворыцца пра надзённасьць ідэяў “Салідарнасьці” для сучаснай Беларусі. Сёньня ў Гданьску пра неабходнасьць зьменаў у Беларусі гаварылі Вацлаў Гавэл і Міхаіл Саакашвілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства