Цікавасць да мультфільмаў палітычнага зьместу толькі расьце

2005 2005-08-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Справу стварэньня мультфільмаў пра палітычную сытуацыю ў Беларусі выказалі жаданьне доўжыць многія карыстальнікі інтэрнэту ў замежжы. Між тым, сябры грамадзянскай ініцыятывы “Трэці шлях” пакуль маюць статус сьведкаў у крымінальнай справе з факту абразы Аляксандра Лукашэнкі, якую распачала Менская пракуратура, — за мультфільмы палітычнага зьместу на інтэрнэт-сайце памянёнай арганізацыі.

Сябры ініцыятывы “Трэці шлях” Павал Марозаў і Андрэй Абозаў з 23 жніўня знаходзяцца ў Кіеве. Яны сустракаліся з украінскімі калегамі, дзеля ўзнаўленьня працы сайту, бо ўся тэхніка канфіскаваная КДБ. Некоторы час доступ на сайт быў заблакаваны.

Павал Марозаў лічыць, што ў пэрспэктыве справа распаўсюджваньня мультфільмаў палітычнага зьместу ў інтэрнэце будзе разьвівацца: “Нашы ўкраінскія калегі выказалі нам падтрымку і жаданьне дапамагчы — каб не было для нас крымінальных наступстваў. Шмат людзей выказалі жаданьне доўжыць справу стварэньня мультфільмаў. Якія гэта будуць мульцікі, стане вядома недзе праз тыдзень, ува ўсякім выпадку, цягам месяца. Так што справа гэтая не загіне”.

Яшчэ адзін сябра ініцыятывы, Алег Мініч, застаецца ў Горадні. У яго таксама забралі кампутар і ўсе носьбіты інфармацыі. Апроч таго, сьледчы гарадзенскага КДБ Алег Варанецкі адняў у Алега й ягонай жонкі пашпарты й адмаўляецца іх вярнуць. Скарга на дзеяньні сьледчага дагэтуль не разгледжаная ў Менскай пракуратуры. Кіраўнік сьледчай групы Віктар Шабан паведаміў Радыё Свабода, што сьледзтва можа расьцягнуцца на нявызначаны тэрмін, і ўвесь гэты час больш за дзясятак кампутараў будуць заставацца ў КДБ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international