Штраф у памеры 40 базавых велічыняў вынесены сябру ПКБ за правядзеньне партыйнага сходу ў Берасьцейскім раёне

2005 2005-08-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 жніўня 2005 году ў Брэсцкім раённым судзе пад старшынствам суддзі Сенько Мікалаем Аляксеевічам адбыўся разгляд адміністратыўнай справы ў парушеньні сябрам Партыі камуністаў Беларускай А.Новікам ч.1 арт.167-1 -- правядзеньне несанкцыянаванага сходу. Як несанцыянаваны сход супрацоўнікі міліцыі, а затым і суд расцанілі сход арганізацыйнай структуры ПКБ па вылучэньні дэлегатаў на Кангрэс дэмсілаў ад Берасцейскага раёну, які адбываўся 9 ліпеня па яе юрыдычным адрасе.
У якасьці прыцягваемых па гэтай жа справе на інфармацыйнай дошцы суду фігуравалі прозьвішчы вядомых беларускіх палітыкаў, С. Шушкевіча і А. Лябедзькі.
Суд незадаволіў хадайніцтва прыцягваемага Новіка А.М. дазволіць прадстаўляць ягоныя інтарэсы грамадзяніну Малею У.У.
Спасылкі Уладзіміра Малея на 62 артыкул Канстытуцыі РБ "Кожны мае права ... карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў і іншых сваіх прадстаўнікоў у судзе...", а таксама на Пастанову Пленуму Вярхоўнага Суду № 1 ад 1999 году "Акрамя адваката прадстаўнікамі могуць быць і іншыя асобы дапушчаныя судом" суддзём Сенько Мікалаем Аляксеевічам былі праігнараваныя.
Калі суддзя ўбачыў дыктафон у руках прысутнага журналіста, сябра БАЖ, Уладзіміра Вялічкіна, дык у катэгарычнай форме забараніў весьці аўдыёзапіс.
У судзе прыцягваемы Новік А.М. патлумачыў, што па юрыдычнай адрэсе першаснай арганізацыі ПКБ праводзіўся планавы сход, які быў адкрытым, і супрацоўнікі міліцыі на ім не прысутнічалі, а таму выказаў здзіўленьне клясыфікацыяў апошнімі цалкам законнага мерапрыемства "несанкцыянаваным сходам".
Прыцягваемы Новік таксама абурыўся дзеяньнямі міліцыі пасьля партыйнага сходу: "Супрацоўнікі міліцыі намагаліся прасачыцца на тэрыторыю прыватнай ўласнасьці (месца правядзеньня сходу), у жылое памяшканьне! Чалавек у цывільным загадаў скласьці на мяне пратакол у парушэньні мною пашпартнага рэжыму, ня гледзячы на тое, што я там жыву і прапісаны! Потым за правядзеньне несанкцынаванага сходу! Потым па раз трэці даставілі ў аддзяленьне міліцыі і пасьля нораванастаўленьняў выпусьцілі. Калі чарговы раз вярнуўся да хаты, убачыў, як супрацоўнікі міліцыі "ахоўваюць" аўтамабілі на маім падворку, прычапіліся газэты "ТАВАРЫШ", якую я трымаў у руках. Мае доказы, што газета легальная і распаўсюджваецца нават па падпісцы, былі праігнараваныя, і як вынік 600 асобнікаў былі ізьятыя, дзе яны я ня ведаю!"
Выкліканыя ў суд у якасьці сьведкаў міліцыянты прызналі, што на самім сходзе не былі, але бачылі людзей на падворку, а таксама спасылаліся на шматлікія званкі пільных грамадзян, якія ўказалі на арганізатараў "несанкцыянаванага сходу" Новіка, Лябедзку і Шушкевіча. "Прозьвішчаў інфарматараў мы не мусім ведаць, але мусім праверыць інфармацыю" патлумачыў адзін з міліцыянтаў.
Чалавек у цывільным, які аддаваўзагады, таксама быў сьведкам ім апынуўся Грыка Д.М., начальнік крымінальнай міліцыі Брэсцкага РАУС. Падчас судовага разбіральніцтва ён сказаў: "Тое, што вы не бачылі на сходзе супрацоўнікаў міліцыі ў форме, не азначае, што іх там не было ў цывільнай."
Пастанова суду была прадбачанай.
Суддзя Сенько Мікалай Аляксеевіч прызнаў Новіка А.М. вінаватым у правапарушэньні прадугледжаным ч.1 арт.167-1 і вынес грашовае пакараньне ў памеры 40 базавых велічынь, што адпавядае суме 1.020.000 (адзін мільён дваццаць тысячаў) беларускіх рублёў.
Пасьля паседжаньня юрыст ПЦ "Вясна" Уладзімір Малей пракаментаваў судовае паседжаньне:
"Па першае: суддзя інгнаруе Закон і парушае працэсуальныя нормы. Не дапускае прадстаўнікоў у працэс. Сьведкі не застаюцца ў зале суду да заканьчэньня заслухоўваньня сьведкаў. Суддзя дзеля прыняцьця рашэньня удаліўся ў кабінэт, дзе ёсьць сродкі сувязі
Матэрыялы справы, якія прадставіў прыцягваемы, сьведчаць, што праходзіў партыйны сход. Судом не выяўлена доказаў, што партыйны сход не праходзіў, супрацоўнікі міліцыі на сходзе не прысутнічалі, і прыбылі, калі сход сконьчыўся і ўсе разышліся па дамам. А згодна ч.3 арт.3 Закону "Аб масавых мерапрыемствах..." правядзеньне партыйнага сходу ў закрытым памяшканьні не падпадае пад закон і не зьяўляецца парушэньнем. Таму рашэньне суду прынята безпадстаўна і незаконна, яно будзе абскарджана ў надзорным парадку старшыні абласнога суду!
Па другое: супрацоўнікі РАУС праводзілі прэвентыўныя дзеяньні па недапушчэньні рэалізацыі права членаў ПКБ на правядзеньне партыйнага сходу каб абмяркаваць свае ўнутрыпартыйныя справы. Сёньня якіязаўгодна сходы грамадзян выклікаюць жах у масцовых уладаў, таму што партыйныя сходы, згодна заканадаўства, могуць правадзіцца без дазволу з іх боку! А таму пастанова суду адлюстроўвае выкананьне "прычуды" мясцовых уладаў: кіраўнік першаснай арганізацыі ПКБ пакараны на 40 базавых вялічынь, што зьяўляецца інструмантам дзеля запалохваньня іншых членаў арганізацыі!"
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзяленьня "ПЦ"Вясна" Уладзімір Вялічкін у сваю чаргу дадаў: "Я таксама зьяўляюся сябрам БАЖ і добра ведаю, што маю права карыстацца дыктафонам, ч.4 арт.271 ГПК РБ дакладна вызначае на выкарыстаньне якіх тэхнічных сродкаў журналіст мусіць атрымаць дазвол ад суддзі, цытую: "Удзельнікі грамадзянскага судапраізводства, што прысутнічаюць на адкрытым судовым паседжаньні, маюць права фіксаваць пісьмова ці з выкарыстоўваньнем магнітафоннага запісу хаду судовага разбіральніцтва справы с займаемых імі ў зале паседжаньняў месцаў". Суддзя сьведама ігнаруе дзеючае заканадаўства ў прысутнасьці шматлікай аўдыторыі. Пасьля сходу я быў сьведкам, як прадстаўнікі "гэтай шматлікай аўдыторыі" побач з будынкам Брэсцкага РАУС раіліся вакол "чалавека ў цывільным", намеснікам начальніка АУС Брэсцкага Раёну Грыкам Д.М. Я мяркую, гэта быў "наглядны ўрок" пераапранутым у цывільную вопратку супрацоўнікам міліцыі, штуршок да дзеяньняў: "Рабі, што заўгодна, табе нічога ня будзе, суды прыкрыюць!" Пасьля суду, я вынес паракананасьць, што: - праваахоўныя органы больш не ахоўваюць права, а - суды судзяць без суда!"

Спадар Новік зьбіраецца абскардзіць вынесеную пастанову на імя старшыні Брэсцкага абласнога суда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international