На даляглядзе новы палітвязень?

2009 2009-02-26T09:39:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paliakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Paliakova Jana

Paliakova Jana

Улады вырашылі адпомсьціць. Нечаканы працяг набыла неадназначная гісторыя з салігорскай праваабаронцай Янай Паляковай.

25 лютага ў Салігорскім раённым судзе адбылося судовае паседжаньне па крымінальнай справе супраць Яны Паляковай. Жанчыну спрабуюць прыцягнуць да адказнасьці па арт. 400 КК ч.2 "Загадзя ілжывы данос" паводле якога ёй пагражае пазбаўленьне волі да пяці год. Пра гэта паведамляе saligorsk.org
Нагадаем, што ў лістападзе мінулага году набыла вялікі розгалас гісторыя зь перасьледам салігорскай праваабаронцы з боку праваахоўных органаў

Так, 9 кастрычніка ў Салігорску на праваабаронцу Яну Палякову быў здзеснены напад. У міліцыі яна атрымала яшчэ адну траўму. Яна Палякова расказала, што сама, проста з пад’езду па мабільным тэлефоне выклікала “хуткую дапамогу”, а потым і міліцыю. У траўмапункце ёй аказалі мэдычную дапамогу, пасьля яна доўга чакала, пакуль туды прыедуць міліцыянты. З траўмапункту яе забралі ў міліцыю, каб яна там напісала заяву аб нападзе.

Варта таксама прыгадаць, што 30 жніўня Яну Палякову ў цэнтры Салігорску затрымалі міліцыянты. Тады, паводле ейных слоў, людзі ў цывільным і ўчастковы міліцыянт у пастарунку прапанавалі ёй падпісаць нейкія дакумэнты. Калі ж жанчына паспрабавала іх узяць, каб прачытаць, то атрымала моцны ўдар па руках, а потым яшчэ ўдары па нагах. Мэдыкі потым зафіксавалі пабоі. 

 

А 13 лістапада раніцай незнаёмая жанчына нанесла Яне Паляковай некалькі рэзаных ран.

У той дзень Яна Палякова павінна была з’явіцца ў судзе, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы. Інцыдэнт адбыўся, калі праваабаронца сабралася ўжо выходзіць з дому. Незадоўга да выхаду ў кватэру пазванілі, і, калі Яна Палякова адчыніла дзьверы, на яе напала жанчына. Паляковай удалося зачыніць дзьверы і выклікаць “хуткую”.  Мэдыкі зафіксавалі ў яе на руках некалькі рэзаных ранаў.

 

У часе выбараў у Палату прадстаўнікоў Яна Палякова зьбірала подпісы за Вольгу Казуліну. Праваабаронца лічыць, што такім чынам яе спрабуюць запалохаць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international