Ідэолагі супраць «Борисовских новостей»

2009 2009-02-26T09:35:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bn2.jpg
фота baj.by

фота baj.by

Барысаўскі ідэолаг Людміла Гарнак (Мінская вобл.) не дазваляе мясцовым прадпрымальнікам гандляваць недзяржаўнай рэгіянальнай газетай «Борисовские новости».

 

Ужо каля месяца індывідуальная прадпрымальніца Святлана Волава не можа аформіць неабходных для працы дакументаў з-за таго, што ў «асартыментным пераліку» ў яе значыцца гэтае выданне.

 

Жанчына зарэгістравалася індывідуальным прадпрымальнікам і хоча гандляваць на гарадскім рынку газетамі і часопісамі. Але, калі яна скіравалася ў ідэалагічны аддзел гарвыканкама для ўзгаднення «асартыментнага пераліку», паўстала нечаканая праблема.

 

«Галоўны ідэолаг гарвыканкама Людміла Гарнак заявіла, што без „Борисовских новостей“ у асартыментным пераліку падпіша дакумент, а з імі — не», — распавяла ў гутарцы з прэс-службай БАЖ спн. Волава.

 

Па словах С. Волавай, з гэтай прычыны яна — маці-адзіночка — ужо каля месяца не можа распачаць працу, а замест таго мусіць па некалькі разоў на тыдзень наведвацца ў гарвыканкам да ідэолага Гарнак.

 

Сітуацыя ўскладнілася пасля таго, як пра праблемы прадпрымальніцы напісалі «Борисовские новости»&nb­sp;— ідэолаг катэгарычна заявіла, што не падпіша дакумент.

 

Святлана Волава мае намер наведацца да намесніка старшыні Барысаўскага гарвыканкама. Ян­а спадзяецца, што гарадская адміністрацыя дапаможа вырашыць гэтую праблему.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international