Швэдзкі Хельсынскі Камітэт зьвярнуўся да Адміністрацыі Прэзыдэнта, МЗС і Мінюсту з нагоды рэгістрацыі "Нашай Вясны"

2009 2009-02-25T18:14:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sweden1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Генэральны сакратар Швэдзкага Хельсынскага Камітэту Робэрт Хэрд даслаў афіцыйны ліст першаму намесьніку старшыні Адміністрацыі Прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч, а таксама ў Міністэрства замежных спраў і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У сваім звароце сп. Хэрд выказаў рашучую падтрымку ў адрас “Нашай Вясны”.

 

 

 

Сп.Натальлі Пяткевіч,
першаму намесьніку старшыні
Адміністрацыі Прэзыдэнта
Рэспублікі Беларусь
вул. Карла Маркса, 38
220016, Менск
Беларусь

Швэдзкі Хельсынскі Камітэт
Стакгольм, 23 лютага 2009 году

Паважаная сп.Пяткевіч,


Я пішу Вам з нагоды рэгістрацыі беларускай праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна”, якая падала дакумэнты на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2009 году. Ад імя Швэдзкага Хельсынскага Камітэту я б хацеў выказаць рашучую падтрымку ў адрас “Нашай Вясны” і раю Вам забясьпечыць рэгістрацыю гэтай уплывовай праваабарончай арганізацыі.


Падача дакументаў аб рэгістрацыі “Нашай Вясны” дае Беларусі шанец прадэманстраваць, што краіна робіць сур’ёзныя захады ў кірунку дэмакратызацыі і павагі да правоў чалавека. Мы спадзяемся, што беларускія ўлады зарэгіструюць “Нашу Вясну” і тым самым выканаюць свае міжнародныя абавязкі ў галіне свабоды асацыяцыяў. Мы лічым, што рэгістрацыя “Нашай Вясны” будзе ўхвалена міжнароднай супольнасьцю і паспрыяе дыялогу паміж Беларусьсю і Эўрапэйскім Зьвязам.


На нашу думку, прадстаўнікі “Нашай Вясны” зьяўляюцца высокакваліфікаванымі прафэсыяналамі ў галіне абароны і спрыяньня правам чалавека і верхавенству закону ў краіне. Атрымаўшы легальныя падставы для працы, яны паспрыяюць узмацненьню ролі асноўных правоў у краіне, што ў выніку станоўча адаб’ецца на ўсіх грамадзянах Беларусі.

З павагай,
Робэрт Хэрд,
Генэральны сакратар

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international