Журналісту «Газеты Слонімскай» адмовілі ў інфармацыі – па загадзе ўладаў

2009 2009-02-24T15:32:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gs.jpg

Начальнік Слонімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Русілевіч 24 лютага адмовіўся даць інфармацыю карэспандэнту недзяржаўнага мясцовага выдання «Газета Слонімская» датычна дзейнасці падначаленай яму ўстановы. Сваю адмову В. Русілевіч патлумачыў «вусным распараджэннем уладаў».

 

Ён таксама папярэдзіў, што надалей ніхто з прадстаўнікоў слонімскага аддзела па надзвычайных сітуацыях не дасць ніводнаг­а каментару журналістам «ГС» аб пажарах ці іншых здарэннях, якія адбываюцца ў Слоніме ці рэгіёне.

 

«Калі нам спатрэбіцца што-небудзь надрукаваць у “Газеце Слонімскай”, мы дашлем вам інфармацыю», — заявіў Віталь Русілевіч.

 

Між тым, закон «Аб сродках масавай інфармацыі» гарантуе фізічным асобам — і журналістам у прыватнасці – права на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі пра дзейнасць у тым ліку і дзяржаўных органаў.

 

«Гэты выпадак у Слоніме дэманструе стаўленне дзяржаўных службоўцаў і да закона “Аб СМІ”, і да тых нарматыўных актаў, прынятых прэзідэнтам краіны, якія накіраваныя быццам бы на большую галоснасць дзейнасці дзяржаўных органаў», — пракаментаваў інцыдэнт намеснік старшыні ГА «БАЖ», юрыст Андрэй Бастунец.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international