Праціўнікі будаўніцтва АЭС выдалі газету

2009 2009-02-24T15:21:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikola_ulasevic.jpg

Старшыня аргкамітэта ініцыятывы "Астравецкая атамная – гэта злачынства" Мікола Уласевіч паведаміў пра выпуск першага нумару  газеты "Астравецкі веснік".

 

Старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадзянскай ініцыятывы "Астравецкая атамная – гэта злачынства" індывідуальны прадпрымальнік Мікола Уласевіч паведаміў БелаПАН, што выйшаў першы нумар газеты "Астравецкі веснік".

 

Як паведамлялася раней, на пачатку лістапада 2008 года сямёра жыхароў астравецкага раёна, дзе плануецца будаўніцтва АЭС, сфарміравалі аргкамітэт па стварэнні грамадзянскай ініцыятывы "Астравецкая атамная – гэта злачынства". Сябры аргамітэта лічаць, што АЭС “па вызначэнні не можа быць пабудаваная ў самай сейсманебяспечнай зоне, якой з’яўляецца Астравецкі раён гродненскай вобласці”. Акрамя таго, яны “ўпэўненыя, што будаўніцтва АЭС у постчарнобыльскай Беларусі – гэта не проста памылка, а злачынная задума, якая непазбежна прывядзе да яшчэ адной вялікай і непапраўнай бяды, што выйдзе далёка за межы нацыянальных маштабаў”.

 

Па словах Міколы Уласевіча, газета пакуль не зарэгістраваная і будзе выходзіць накладам да 299 асобнікаў, што, паводле заканадаўства, можна рабіць без афіцыйнай рэгістрацыі.

 

У першым нумары размешчаныя ў асноўным матэрыялы антыядэрнай скіраванасці. Аўтары артыкулаў тлумачаць прычыны, праз якія многія жыхары Астравецкага раёна выступаюць супраць будаўніцтва АЭС, распавёў М.Уласевіч. “Мы плануем распаўсюджваць газету сярод жыхароў раёна. Пасля, магчыма. Мы будзем распаўсюджваць газету шырэй”, - адзначыў ён.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international