Беларускія журналісты – «рупліўцы беларускай мовы»

2009 2009-02-23T10:35:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smi.jpg

­Шэраг журналістаў недзяржаўных СМІ атрымалі дыпломы «Рупліўцам беларускай мовы» пад час урачыстага сходу, прысвечанага Міжнароднаму Дню роднай мовы, што адбыўся 21 лютага ў сталічным Палацы мастацтваў.

 

Сярод уладальнікаў дыпломаў, якія заснавала ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», — карэспандэнт газеты «Народная воля» Святлана Кліменценка, шэф-рэдактар тыднёвіка «Новы час» Аляксей Кароль, галоўны рэдактар газеты «Наша слова» Станіслаў Суднік, карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН» Марат Гаравы.

 

«У Беларусі, дзякуй Богу, нягледзячы на той стан, да якога даведзена наша мова, — на ўціск, на абразы, на неразуменне, — вельмі многа сапраўдных цудоўных людзей, якія разумеюць: згубіш мову — згубіш самога сябе і згубіш сваю Бацькаўшчыну», — падкрэсліла ў сваім выступе Святлана Кліменценка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international