Зьміцер Федарук адпраўлены ў воінскую частку

2009 2009-02-19T13:54:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hvedaruk.gif
Хведарук у войску

Хведарук у войску

Аперацыя актывісту міжнароднага маладзёжнага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія) Зьмітру Федаруку, прымусова закліканаму ў войска ў канцы студзеня, адкладзеная да 14 сакавіка. Ён адпраўлены ў воінскую частку Жодзіна, па месцы службы, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар арганізацыі Таццяна Шапуцька.

18 лютага З.Федарук прайшоў медыцынскі агляд у мінскай паліклініцы №14. Чакалася, што пасля агляду ўрачамі і здачы ўсіх аналізаў З.Федарука шпіталізуюць для правядзення аперацыі. У яго выяўлена варыкознае пашырэнне вены.

Як высветлілася пасля агляду, у шпіталі не хапае месцаў для вайскоўцаў, таму аперацыя пераносіцца. З.Федаруку паведамілі, што яго шпіталізуюць толькі 14 сакавіка.

Увечары Зьмітра Федарука даставілі назад ў воінскую частку Жодзіна, і да 14 сакавіка ён будзе служыць у войску нароўні з іншымі салдатамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international