Стварэнне грамадзка-кансультатыўнай Рады ў Мастах не плануецца

2009 2009-02-16T17:50:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каардынатар Руху "За Свабоду" па Гарадзенскай вобласці Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ ад старшыні Мастоўскага райвыканкаму Аляксея Шафарэвіча, што стварэнне Грамадзка-кансультатыўнай Рады пры райвыканкаме не плануецца.

На мінулым тыдні падобны адказ ад намесьніцы старшыні гарадзенскага гарвыканкаму Ірыны Сенчанкавай атрымаў старшыня гарадзкой суполкі партыі БНФ у Гародні Вадзім Саранчукоў. Такім чынам пацьвярджаецца тэндэнцыя, што на рэгіянальным ўзроўні ўлады не плануюць раіцца ані з палітычнымі партыямі, ані з грамадскімі арганізацыямі.

- Дарэчы, упершыню старшыня Мастоўскага райвыканкаму Аляксей Шафарэвіч адказаў мне па-беларуску,
- паведаміў Радыё Рацыя Алесь Зарэмбюк.Я звяртаўся з прапановай увогуле па ўдасканаленні ўзаемаадносінаў паміж выканаўчай уладай, палітычнымі партыямі, прафсаюзамі і грамадскімі арганнізацыямі. Асноўная мэта – абмеркаванне актуальных праблем развіцця дзяржавы, грамадства і, у прыватнасці, Мастоўскага раёну. Паколькі на самым высокім узроўні было заяўлена пра лібэралізацыю эканомікі і грамадска-палітычнага жыцця, дык самы час было ўладам разам з палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыяцыямі сесці за стол перамоваў дзеля супольнага вырашэння надзённых праблемаў…

На жаль, паводле Алеся Зарэмбюка, Мастоўскі райвыканкам выказаў незацікаўленасць у канструктыўнай супрацы з грамадскасцю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international