viasna on patreon

Святлана Алексіевіч: “Я думаю, што наш свет так і застанецца светам людзей, якія забівалі да сябе падобных” (Відэа)

2009 2009-02-17T17:36:00+0200 2015-12-07T18:09:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/s_aleksijevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Алексіевіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Святлана Алексіевіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Беларуская пісьменніца, лаўрэат Нацыянальнай прэміі крытыкаў ЗША Святлана Алексіевіч, якая цяпер жыве і працуе ў Берліне, падчас прэзентацыі свайго чатырохтомніка з хронікі “Галасы Утопіі” на ХVІ Міжнароднай Мінскай кніжнай выставе 14 лютага сустрэлася з ініцыятарамі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і падпісала петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў.

“На працягу 30 гадоў я пішу сваю “чырвоную хроніку”, так я называю свой цыкл кніг. Я вельмі многа пішу пра вайну. І сама была ў Афганістане і бачыла, як забіваюць людзей, як забіраюць чалавечае жыццё… І я заўсёды думала, як людзі жывуць адзін на адзін з той думкай, што яны могуць забіць іншага чалавека, зрабіць справу Бога. Паколькі ні ў кога з нас няма на гэта права.

Гэта старое, дапатопнае вырашэнне чалавечых праблемаў: забіць іншага, таму што ён з табой не згодны, таму што ён не такі, як ты, або ён здзейсніў штосьці страшнае. Я думаю, што наш свет так і застанецца светам людзей, якія забівалі да сябе падобных.

Я, вядома, далучаюся да тых, хто хоча наблізіць іншы час, калі ў іншага чалавека нават не ўзнікне думкі, як сёння у нас не ўзнікае думкі з’есці іншага чалавека, так як людажэрства знікла з чалавечага жыцця, так і не ўзнікне думкі забіць іншага чалавека. Вось таму я стаўлю свой подпіс”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства