Арыштанта ў Ганцавічах выпусцілі чорным ходам, каб не сустрэўся з бацькамі

2009 2009-02-12T13:53:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Жыхара Ганцавіч, 34-гадовага Аляксандра Заньку, які 10 сутак галадаў у арышце, выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання праз чорны ход. Міліцыянты спаслаліся на тое, што ля галоўных дзвярэй нехта пабіў тратуарную плітку.

Такім чынам міліцыянты мелі не дапусціць сустрэчу Аляксандра з бацькамі, сябрамі, крэўнымі ды проста спачувальнікамі, якія сабраліся з усяго гораду. "Я не шкадую, што галадаваў, хаця і падарваў сабе здароўе. Гэта была мая першая галадоўка. Усё адно буду змагацца за праўду", — заявіў мужчына карэспандэнту Еўрарадыё.

Нагадаю, што Аляксандр Занька быў асуджаны па заяве мясцовага галоўурача Васіля Несцяровіча. Той сцвярджаў, што Занька яго публічна абразіў. Занька ж гаворыць, што Несцяровіч адпомсціў яму за скаргу, якую Аляксандр напісаў ва ўпраўленне аховы здароўя. Несцяровіч і яго падначаленыя зацягвалі яму выдачу даведкі для працаўладкавання. Віктар Берка, начальнік камунгасу, куды ўладкоўваецца на працу Аляксандр Занька, абяцае, што паперы на працаўладкаванне прыйдуць, але калі — невядома.

Аляксандр Занька – сын мясцовага актывіста БНФ Мікалая Занькі, які таксама трымаў працяглую галадоўку, змагаючыся за свае правы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international